- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паўстаньне 1863 году ў гістарычнай літаратуры звычайна носіць назву польскага паўстаньня. Такая назва павінна быць прызнана правільнаю пастолькі, паколькі паўстаньне ў цэлым ставіла сваею мэтай у першую чаргу пабудову новай Польшчы, як незалежнай ад царскай Pacii, дэмократычнай дзяржавы. Польскае паўстаньне 1863 году было для Беларусі і на Беларусі терыторыяльным беларускім паўстаньнем. Для кожнай закранутай паўстаньнем нацыянальнай терыторыі паўстаньне 1863 году было нацыянал-демократычным рэволюцыйным рухам, які меў сваёю мэтаю вызваліць яе з-пад пяты расійскага царскага самаўладзтва і ўтварыць у будучыне новыя соцыяльныя і політычныя ўмовы жыцьця.