be

Век так ня будзе

Дземідовіч Надзея

Кніга ўспамінаў Надзеі Дземідовіч (1927 г. н.) зьяўляецца своеасаблівым дакумэнтам беларускай гісторыі XX стагодзьдзя. Прадстаўніца пакаленьня, якое выхоўвалася з мараю пра незалежнасьць Беларусі, Надзея Дземідовіч заплаціла за сваю гарачую любоў да Радзімы пакутамі й зьняволеннем у сталінскіх лягерах. Асуджаная ў 1950 г. за сяброўства ў Саюзе Беларускай Моладзі, яна вярнулася ў Беларусь толькі ў 1956 г. Цяжкія выпрабаваньні не зламалі Надзеі Дземідовіч, але ж і не дазволілі ёй, як і тысячам беларусаў, рэалізаваць сябе цалкам. Успаміны Надзеі Дземідовіч - гэта ўнікальнае сьведчаньне пра мінулую эпоху й яе герояў. Жыцьцё «пад Польшчаю», прыход саветаў, нямецкая акупацыя ды сталінскі «рай» падаюцца аўтарам жорстка й без «бэлетрызму». У кнізе зьмешчаныя таксама вершы Надзеі Дземідовіч. Кніга адкрывае сэрыю «Архіў Найноўшай Гісторыі».

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Грамадскае Аб'яднаньне «Дыярыуш»
Выдавецкая сэрыя: Архіў Найноўшай Гісторыі
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2002
  • Выдавец: Грамадскае Аб'яднаньне «Дыярыуш»
  • Выдавецтва/ друкарня: АНГ
  • Памеры: 176 с., іл. 21см
  • Катэгорыя: Гісторыя, Правы чалавека, Мэмуары
  • Copyright: © 2002 by Дземідовіч Н.
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1248, EEDC — 1140
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org