- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга публіцыстыкі вядомага беларускага археолага, доктара гістарычных навук, прафесара, заснавальніка Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады, галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі Міхася Аляксандравіча Ткачова (1942—1992). М. А. Ткачоў вывучаў ваенна-абарончае дойлідства, матэрыяльную культуру і архітэктуру гарадоў Беларусі 11—18 ст. Ён аўтар кніг «Замкі Беларусі (XIII—XVII ст.)» (1977), «Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII ст.» (1978), «Замкі Беларусі» (1987), «Замкі і людзі» (1991) і інш., адзін з аўтараў яНарысаў па археалогіі Беларусі» (ч. 2, 1972), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1-2, 1987—88) і інш.