- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пад шатамі старадрэвін ва ўрочышчы “Гай”, што ў мястэчку Беняконе Воранаўскага раёна, ляжыць пад аховай дзяржавы невялікіх памераў валун. Мясцовыя жыхары, сярод якіх можна часта пачуць польскую гаворку, называюць яго няйнакш, як Камень кахання. Існуе падание, што крыжык на камені іголкай выкалупаў Адам Міцкевіч. У знак вялікага кахання да тутэйшай прыгажуні Марылі Верашчакі. Так было на самай справе ці не, не дужа важна. Падобныя легенды — духоўны набытак беларускага і польскага народаў — робяць наша жыццё больш сэнсоўным i прыгожым. Нездарма i сёння ля Каменя кахання маладыя пары падчас шлюбу клянуцца ў вернасці адзін аднаму. У сведках — сама вечнасць. (В. Жашкевіч)