- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мужчына здрадзіў жонцы, сумленнай, гаспадарлівай, чыстай. Хаця даваў ёй слова. Моцна хварэе. Памірае. Спавядаецца перад роднымі, усім аддае даўгі. Жонку прызнанне грэшніка, „як і ўсё мужчынскае адроддзе”, ашаламіла. Мужык вымаліў у яе дараванне. Паправіўся. Такіх сюжэтаў, яркіх, запамінальных, проста ўкрадзеных у жыцця-быцця, у аўтара плоймы. Містыка і філасофія паспяхова ўжываецца ў аўтара, бо верхачаліць у ягонай творчасці яе вялікасць Праўда. Праўда ўражвальная і павучальная для кожнага, у каго вочы могуць бачыць, а вушы яшчэ чуюць. Для масавага чытача.