Анцук Л., Мінск

Мінск

Анцук Л.

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1993

Мастацкі рэдактар: Кужаленка А ., Мацур Г.

Выдавец: Беларускі фонд дапамогі развіццю культуры

Памеры: 32 с.

ISBN: 5-7815-1956-4

Катэгорыя: Этнаграфія; Гісторыя; Культура; Грамадзтва; Турыстыка; Геаграфія

Copyright © 1993 by Беларускі фонд дапамогі развіццю культуры, А . Кужаленка, Г. Мацур - афармленне

Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2642]

Сыгнатура: VIII.2.min

Наш Мінск — гэта жыццё, поўнае падзей — цікавых і важных, трагічных і павучальных. За дзевяць стагоддзяў яго існавання змянілася шмат пакаленняў гараджан, і кожнае зведала і ціхую правінцыяльную рэчаіснасць, і значныя палітычныя падзеі, і перыядычныя ўздымы эканомікі. Горад наш вырас на скрыжаванні самых лютых вятроў гісторыі. Пачынаючы з часоў Кіеўскай Русі і да самага недалёкага мінулага Мінск неаднаразова па-варварску руйнавалі, шматлікія войны літаральна спусташалі яго. Мінскае княства ўтварылася ў XII стагоддзі, а ўжо ў 1499 годзе сталіца гэтага княства атрымала магдэбур-гскае права. Традыцыі гарадскога самакіравання не згубіліся на працягу стагоддзяў. 4 сакавіка 1917 года створаны Мінскі гарадскі Савет, які і сёння застаецца галоўным органам гарадской улады. Будучы сталіцай сучаснай Рэспублікі Беларусь і шмат у чым вызначаючы яе палітычны твар, Мінск у 1991 годзе стаў і цэнтрам Садружнасці Незалежных Дзяржаў, дзе што-дня кіпіць работа па ўрэгуляванню адносін паміж рэспублікамі былога СССР. (фрагмент)

Каталёг: EEDC

Толькі ў бібліятэцы Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

Асіноўскі Святаслаў, Мінск

Мінск

Даведнік

Асіноўскі Святаслаў

Даведнік расказвае пра легендарнае мінулае і сённяшні дзень Мінска, пра гістарычныя, культурныя і архітэктурныя адметнасці горада. Тут вы знойдзіце адрасы і тэлефоны гасцініц, рэстаранаў, кафэ, буйных магазінаў, шмат іншай карыснай інфармацыі. Адрасуецца гасцям сталіцы. Болей »


Сыракомля Уладзiслаў, Мінск

Мінск

беглы агляд сучаснага стану Мінска

Сыракомля Уладзiслаў

Нарыс вядомага беларуска-польскага паэта-дэмакрата Уладзіслава Сыракомлі «Мінск» расказвае пра горад, яго жыхароў, традыцыі, гістарычныя падзеі сярэдзіны XIX стагоддзя. Што ведае сённяшні жыхар Мінска пра свой горад, пра гісторыю роднага места, яго архітэктуру і быт? Ці зможа ўявіць, якою была сталіца хоць бы сотню гадоў назад, не кажучы ўжо пра больш далёкі час? Адказ на гэтыя пытанні, хутчэй за ўсё, маласуцяшальны. Тым болей цікавым і... Болей »