- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Поль-Мары Верлен (1844–1896) – французскі паэт, напачатку прыхільнік «парнасцаў», пазней належаў да найяскравейшых постацяў еўрапейскага літаратурнага ім-прэ сіянізму і сімвалізму. Быў адным з куміраў беларускага паэта Максіма Багдановіча, які першы ў Беларусі зрабіў спробу перакласці значную частку... Болей »
Сэсар Вальеха (1892–1938) нарадзіўся і гадаваўся ў Перу, пісаў на іспанскай мове. Значную частку жыцця пра вёў у Парыжы, што не перашкодзіла яму зрабіцца адным з самых знакамітых лацінаамерыканскіх паэтаў ХХ стагоддзя. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.... Болей »
Хаім Нахман Бялік (1873–1934), родам з украінскай Жытоміршчыны, яшчэ пры жыцці здабыў славу безумоўнага класіка габрэйскай паэзіі. Пісаў у асноўным на іўрыце, але аддаваў належнае і сваёй роднай мове, ідыш. У 1921 г. атрымаў пашпарт грамадзяніна Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1924 г. жыў у Тэль-Авіве.... Болей »
Абу Убада аль-Ўалід аль-Бýхтуры (821–897), родам з Сірыі, – адзін з самых значных прадстаўнікоў сярэднявечнай арабскай літаратуры, у творчасці якога своеасаблівым чынам спалучыліся традыцыі даўнейшай бедуінскай і пазнейшай ісламскай паэзіі. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.... Болей »
Іван Бунін (1870–1953) – рускі пісьменнік, паэт, перакладчык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1933). Па бацькоўскай лініі паходзіў з літвінскай шляхты, па матчынай – са слуцкіх габрэяў. У беларускіх перакладах неаднаразова выдаваліся шматлікія празаічныя творы аўтара. Выбраная паэзія асобным... Болей »
Бертальт Брэхт (1898–1956) – нямецкі паэт, заснавальнік «эпічнай драмы» і празаік, у савецкі час паказваў ся аднабакова, з камуністычным прапагандысцкім ухілам. У гэтым зборніку чытач, аднак, убачыць Брэхта як паэта не толькі палітычнага і сатырычнага, але таксама як паэтафілосафа. Адрасуецца шырокаму... Болей »
Кшыштаф Каміль Бачыньскі (1921–1944) – самы значны польскі паэт з «пакалення калумбаў», што сталеў у часы Другой сусветнай вайны і загінуў на чацвёрты дзень Варшаўскага паўстання. Шукаў новыя паэтычныя формы для апісання досведу жыцця пад акупацыяй, і яго апакаліптычныя вершы адлюстроўваюць лёс асобы... Болей »
Нікалоз Бараташвілі (1817–1845) – вялікі паэт-рамантык, чалавек складанага лёсу. Цяпер яго лічаць класікам грузінскай літаратуры, аднак пры жыцці не было надрукавана ніводнага яго паэтычнага радка. Некалькі вершаў пабачылі свет праз сем гадоў пасля паэтавай смерці, а па выданні зборніка ў 1876 годзе... Болей »
Джордж Гордан Байран (1788–1824) – выдатны англійскі паэт-рамантык і драматург. Імя Байрана дало назву цэламу кірунку еўрапейскае думкі.Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.... Болей »