be
epub

Боль і рацыя

Аўраменка Васіль
Нябачны палёт ці адвечны шлях Алеся Разанава

Ёсць такое выслоўе: не вер таму, хто больш гаворыць, а вер таму, каму больш баліць. А каму цяпер баліць больш за ўсіх? Напэўна ж, Украіне і ўкраінцам. Але і беларусы не самы шчаслівы народ, бо жывуць зусім не ў Бога за пазухай, а на даўніх гістарычных скразняках ды геапалітычных разломах, як той бядак у вечна дзіравым, паўразбураным будане. А што, як не паэзія, можа быць люстэркам народных страхаў і надзей і хто, як не паэты, – чуйныя флюгеры бяды і ветразі нацыяналь­ных (з)рухаў? Нават – такога пакручастага і пераменлівага, як лёс Беларусі. Боль – універсальны чалавечы феномен, галоўная прыкмета і часам “мера” жыцця, без якой яно было б немагчымым. У значнай ступені гэта можна сказаць і пра паэзію, бо “паэзія шчасця і радасці” (прынамсі ў Беларусі) – з’ява рэдкая, хутчэй выключэнне з правіла, чым трывалая традыцыя. Ад першых беларускіх песняроў боль і пакуты сталі даміноўным матывам і стымулам творчасці. Пэўна, так зроблены чалавек: калі ён сыты і задаволены, то не мае патрэбы брацца за пяро, скардзіцца на лёс, шукаць праўды ці паратунку. (Фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2023
  • Катэгорыя: Мэтадычная літаратура
  • Copyright: © 2022 by Васіль Аўраменка; Дзеяслоў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Аўраменка Васіль, Боль і рацыя. Нябачны палёт ці адвечны шлях Алеся Разанава; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 6 (121) 2022; 218-225 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org