- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 2022 годзе Літва досыць сціпла адзначыла 150-годдзе з дня нараджэння класікіні літоўскай літаратуры Марыі Ластаўскене, ці Ластоўскай на беларускі лад. Жыццё пісьменніцы было звязана не толькі з Літвой, але і з Беларуссю: пэўны час яе мужам быў Вацлаў Ластоўскі, адна з дачок пісьменніцы жыла ў Менску. Пісьменніца, да ўсяго, валодала беларускай мовай – у дадатак да літоўскай, польскай ды іншых. Зрэшты, рамантычная сувязь знітоўвала да Першай сусветнай вайны Марыю Ластаўскене з Янкам Купалам. Праўда, яе апавяданні і раманы да 2022 года на беларускую мову ніколі не перакладаліся: адно апавяданне («Дарунак ракі») з’явілася акурат 15 траўня 2022, на 150-годдзе з дня нараджэння пісьменніцы (друкавалася ў газеце «Новы Час»). У Беларусі яна вядомая хіба вузкім адмыслоўцам. (Уладзіслаў Гарбацкі, Вяртанне Марыі Ластаўскене, фрагмент)