be
Аб аргументах ад роздуму i аб аргументах ад сэрца

Аб аргументах ад роздуму i аб аргументах ад сэрца

Цвікевіч Аляксандр
З цыкла «Штодзённыя думкі»

Беларускі палітычны дзеяч, гісторык, філосаф, публіцыст Аляксандр Цвікевіч нарадзіўся 22 чэрвеня 1883 года ў Брэсце. Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1912). Служыў прысяжным павераным у Брэсце і Пружанах. У 1917 годзе паехаў у Маскву, дзе стаў адным з заснавальнікаў Беларускай народнай грамады. Удзельнічаў ва Усебеларускім з’ездзе (або Першым Усебеларускім кангрэсе) 1917 года ў Мінску. У 1918 годзе выконваў дыпламатычныя даручэнні ўрада БНР у Маскве і Кіеве, потым узначальваў дыпламатычную місію БНР у Германіі. У 1921–1923 гадах  — міністр замежных спраў ва ўрадзе БНР, выступаў за яе міжнароднае прызнанне. З 1923 года  — прэм’ер-міністр БНР у Празе. Потым пераехаў у Мінск, стаў сакратаром Інстытута беларускай культуры. З 1929 года  — у Інстытуце гісторыі Беларускай акадэміі навук. 14 ліпеня 1930 года быў арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і сасланы ў г. Перм. У 1937 годзе яго паўторна арыштавалі органы НКУС. У гэтым жа годзе 50-гадовы А. Цвікевіч быў расстраляны ў Мінску.


        Увесь твор у адным файле

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Расстраляная літаратура
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2019
  • Выдавец: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2019 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Упершыню — час. «Студэнцкая думка», 1925, № 1–3 пад псеўданімам Ал. Галынец. Друкуецца паводле час. «Спадчына», 1998, № 1.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org