- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шмат значных для нашай Беларусі падзей – гэта гісторыя мары як кожнага чалавека паасобку, гэтак і шырокай грамадзянскай супольнасці. Напрыклад, абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі, 101-я ўгодкі якой мы адзначылі сёлета. Век таму, у сітуацыі разгубленасці і нявызначанасці, калі не было саюзнікаў звонку і падтрымкі ўнутры, знайшліся людзі, якія зрабілі нерэальнае рэальным. Фактычна гэта яны заклалі падмурак сённяшняй незалежнай Беларусі. Адсюль і прага вялікай колькасці людзей да дэмакратычных каштоўнасцей, у тым ліку да свабоды слова. Наступ на незалежную беларускую журналістыку і пачатак вынішчэння незалежных выданняў пачаўся з Гарадзеншчыны, якую ў 2000-х ахрысцілі «зонай рызыкі» і «інфармацыйнай пустэчай». Але жаданне быць свабоднымі – характэрная рыса гарадзенцаў. Альберт Эйнштэйн меў рацыю не толькі ў тэорыі адноснасці, якая зрабіла пераварот у фізіцы.