- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзяржаўныя і недзяржаўныя медыя кардынальна па-рознаму асвятлялі нядаўнія выбары. І гэта невыпадкова. Але чаму так розніліся іхнія погляды на адну і тую ж падзею? Пашукаем адказ, абапіраючыся на дадзеныя маніторынга асвятлення выбарчай кампаніі ў беларускіх СМІ, які цягам двух з паловай месяцаў ладзіла ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». «Вядома, важна», – так здаўна гучыць агульнавядомая формула. Ды і ў мэдыя можна часам прачытаць, што гэта важная палітычная падзея. А ўдзел у выбарах – ганаровы і пачэсны абавязак кожнага грамадзяніна. Чым ён пачэсны і ганаровы, сказаць цяжка. А вось высветліць, якое значэнне розныя мэдыя надаюць выбарам, зусім нескладана. Проста трэба памераць плошчу, якую газеты адводзяць выбарчай кампаніі, падлічыць эфірны час, выдзелены на радыё ці тэлебачанні, а потым параўнаць яго з часам на спартовыя навіны ці прагноз надвор’я. І вы ўбачыце, што было больш істотным – спартовыя навіны альбо навіны пра выбарчую кампанію. Вось канкрэтныя лічбы. З 16 верасня па 16 лістапада праграма «Панарама» тэлеканала «Беларусь 1» адвяла выбарам 4% часу, прагнозу надвор’я – 7%, а спорту – 11%. Цікава, што прыкладна такія ж суадносіны характэрныя і для праграмы «Наши новости» ОНТ: 4, 7 і 7% ад агульнага часу.