be
pdf

Абрад сьвятога хросту і мірапамазаньня

Госпадзе Божа праўды, у імя Тваё і адзінароднага Твайго Сына, і Духа Твайго Сьвятога, ускладаю руку маю на слугу Твайго (Тваю)......, што ўдастоіўся (удастоілася) прыбегчы да сьвятога імя Твайго, і знайсьці прытулак пад ценем крыл Тваіх. Адгані ад яго (яе)старую ману, напоўні яго (яе) вераю ў Цябе, надзеяю і любоўю, каб зразумеў (зразумела), што Ты адзін — Бог сапраўдны, Ты і адзіна-родны Твой Сын, Госпад наш Ісус Хрыстос, і Сьвяты Дух Твой. Дайі каб ён (яна) заўсёды захоўваў (захоўвала) запа-веты Твае і чыніў (чыніла) прыемнае Табе: бо хто так паступае, жыць будзе. Запішы яго (яе) ў Тваёй кнізе жыцьця, злучы яго (яе)са статкам насьледства Твайго, каб у ім (ёй) праславілася імя сьвятое Тваё і любага Сына Твайго, Госпада нашага Ісуса Хрыста, і жыватворчага Твайго Духа. Хай вочы Твае глядзяць на яго (яе)заўсёды міласэрна, і вушы Твае хай пачуюць голас маленьня яго (яе). Учыні, каб ён знайшоў (яна знайшла) радасьць у творах рук сваіх, і ва ўсім родзе яго (яе), і каб пакланяўся (пакланялася) Табе, славіў (славіла) сьвятое і велічнае імя Тваё, і аддаваў (аддавала) Табе хвалу праз усе дні жыцьця свайго. (фрагмант)

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Выдавецтва "Божым Шляхам" Апостальскага Візытатара для Беларусаў
  • Месца выхаду: Лёндан
  • Дата выхаду: 1991
  • Перакладчык: Надсан Аляксандр
  • Выдавец: Выдавецтва "Божым Шляхам" Апостальскага Візытатара для Беларусаў
  • Катэгорыя: Рэлігія
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: --
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org