- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цяпер я зрэдку бываю дома, іншы год і аднаго разу не даводзіцца наведаць неяк незаўважна пастарэўшых і ссівеўшых бацькоў. Але ўжо колькі гадоў запар, калі аўтобус падвозіць мяне да Доўска, і я іду на спадарожную машыну, прыпыняю ў гэтым месцы крок. Хутка, каб зусім не спыняцца, абглядваю вялікі лапік зямлі. Розум супярэчыць — немагчыма праз столькі год знайсці на зямлі шэры гузік. Тым больш, што гэтулькі аўтобусаў тут прыпынялася, гэтулькі ног уздымалі тут летні пыл, мясілі восеньскую гразюку, стоптвалі ў брудна-белы няроўны пласт снежнае покрыва. Дзе тут улежыць гузіку! Ды мне чамусьці мроіцца, што гузік знайсці можна. ...Гэта для некага міжгародні аўтобус усяго толькі сродак перамяшчэння. Для тых, хто хоць раз у год праводзіць па 6-8 гадзін у бля-шана-шкляным мірку, аўтобус — асаблівае месца. (фрагмент)