«Адліга»: спадзяванне на вяртанне і рэдызайн Беларусі — эфір з Вакаравым
2023-06-30 11:37
У апошнія гады вялікую папулярнасць мелі дызайнерскія вырабы з нацыянальным беларускім каларытам і адметнасцямі. Цішоткі-вышыванкі, партрэты нацыянальных герояў альбо сімвалаў, цытаты беларускіх класікаў… Усё, што падкрэслівала — гэта нашае, беларускае, нацыянальнае. І менавіта за гэта нацыянальнае лукашэнкаўцы так і не любілі як тых, хто такое апранаў, так і тых, хто гэта маляваў, вырабляў, гандляваў гэтым. І менавіта таму дызайнеры сёння таксама апынуліся за мяжой.
Ці захавалася ў беларусаў, што апынуліся ў выгнанні, цікавасць да беларускіх дызайнерскіх вырабаў? Ці можна рэчы з беларускім каларытам у дызайне зрабіць папулярнымі ў свеце і што для гэтага трэба? У якім стане сёння беларуская культура і ці можа дызайн з беларускім адценнем выжыць у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае графічны дызайнер, сузаснавальнік студыі дызайну “Адліга”, аўтар графікі шматлікіх нацыянальных праектаў, кніжных вокладак, афішаў, постараў і рэвалюцыйных плакатаў Артур Вакараў.