- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У яе балела калена. Не першы раз. Яшчэ колькі гадоў назад знаёмы хірург, без малога яе равеснік, гумарыст, тэатрал, выпівака, весела сказаў: «У вас, Аляксандра Паўлаўна, панская хвароба — падагра». Пры ранейшых болях яна ўспамінала, што «хвароба — панская», i ставілася да яе з гумарам, скептычна, як з малых гадоў — да багатых, a калі сама пабагацела i стала паняй, усё роўна адносілася да ўсяго, на што можна было наляпіць ярлык «панскі», з тым жа вясёлым гумарам. Тады яна пасмяялася разам з хірургам: бач ты, i хваробы бываюць панскія, не толькі харч, пітво, напратка, лад жыцця. (фрагмент)