be
pdf

Адвечным шляхам

Абдзіраловіч Ігнат
Дасьледзіны беларускага сьветагляду

Ідэі аўтара, сфармуляваныя яшчэ ў 1921 г., здольныя патрапіць у самае сэрца чытача – настолькі глыбінныя праблемы беларускай экзыстэнцыі яны закранаюць. Абдзіраловіч разглядае Беларусь як граніцу паміж Усходам і Захадам, а грунтоўнай адзнакай беларускай гісторыі бачыць духоўнае ваганьне паміж Усходам і Захадам. “Нам вельмі падабалася і цягнула шчырасьць і вызначанасьць Усходу, а з другога боку – большая аб'ектыўнасьць і болей чалавечае захаваньне Захаду. Жыцьцё вымагала сінтэзу, згарманізаваньня абодвух кірункаў, але гэта... зрабілася немагчымым”. Калі беларускі народ не стварыў выразнай культуры, дык гэта дзеля таго, што ў гістарычнай спадчыне яго была вялікая трагэдыя народнага духу, якую перажыць выпала толькі двум-тром эўрапэйскім народам: Беларусь ад Х веку і да гэтай пары фактычна зьяўляецца полем змаганьня двох кірункаў эўрапэйскай культуры – заходняга і ўсходняга. Граніца абодвых уплываў, падзяляючы славянства на два станы, праходзіць праз Беларусь, Ўкраіну і хаваецца ў балканскіх краёх. Дык якую параду дае Абдзіраловіч? Сапраўднай падставай жыцьця, паводле яго, можа быць толькі творчасьць. Творчасьць на кожным кроку: у штодзеннай працы, ў сямейных адносінах, ў грамадзянскім руху. Толькі тады жыцьця ня будзе сьціскаць форма і чалавек здаволіць сваё прыроднае імкненьне быць тварцом.

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
  • Месца выхаду: Львоў
  • Дата выхаду: 2007
  • Выдавец: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
  • Катэгорыя: Гісторыя, Правы чалавека, Рэлігія, Грамадзтва, Біяграфіі, Мэмуары
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 145
  • Дадатковая даведка: Першае выданьне Вільня 1921; Перавыдаецца з захаваньнем асаблівасьцяў арыгіналу Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай а. Сяржука Горбіка
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org