- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вядзьмак сядзіць на лаўцы каля свайго пад’езда. У руках — кульбачка, твар — у цені вялізнага капелюша, ногі — у залапленых валёнках з галёшамі. Нават пад’ездныя п’яніцы даўно страцілі надзею займець ад гэтага глухога жабрака нейкую капейчыну — хоць выпрошвалі на «апахмелку» і ў скупечы-пракурора з першага паверха, і ў высокамаральнай піянерважатай з пятага. Вядзьмак адсутным позіркам глядзіць у сціснутую шматпавярховікамі далеч, і бліскучыя зялёныя мухі грэюцца на ягоным шырокім капелюшы. (фрагмент)