- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
О, сьвятая й слаўная апякунка й асьветніца Беларускага народу, маці наша Ефрасіньня! Глянь ласкавым вокам сваім на братоў і сёстраў тваіх, што зь любоўю й надзеяй вочы душаў сваіх да цябе падымаюць. Ты ня асудзіла нас, што мы ў няволі сваёй доўгі час не маглі славіць у сьвятынях сваіх сьвятога імяні твайго. Бо мы ведаем, што гэта ты сьвятымі малітвамі сваймі выпрасіла нам ласку Збаўцы нашага, і мы цяпер у сьвятых цэрквах сваіх можам аддаваць хвалу Трыядзінаму Богу й цябе, апякунцы нашай. Таму і ўдзячныя сэрцы нашы, поўныя любові й падзякі да цябе, у захапленьні сьпяваюць: Радуйся! Прымі, заступніца нашая, гэтую малітву братоў і с1страў тваіх, як нашую нявымоўную падзяку, любоў і хвалу табе – надзея, слава й пацеха наша! Усе мы зь радасьцю аддаём сябе пад сьвятую апеку тваю. Маліся й далей за шматпакутны народ наш перад пасадам Усявышняга, каб мы сталіся вернымі і набожнымі, выбраным народам Ягоным! Каб ён Духам Сваім Сьвятым узмацьняў і прасьвятляў душы і сэрцы нашых пастыраў і правадыроў, пацяшаў і радаваў нашых удоваў і сіротаў, а ўсім нам паслаў спакой і радасьць. Каб зрабілась вольнай зямелька наша і бот маскальскі прыпыніў таптаць яе. Каб усе разам там, на Беларусі, маглі славіць цябе і сьпяваць хвалу Яму, Збаўцу нашаму, ды цешыцца й радавацца ў валадарстве славы Ягонай на вякі вякой. Амінь. (Малітва да сьв. Ефрасіньні Полацкай)