- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У "Звяздзе" за 23 лютага пад рубрыкай "А я лічу так!" быў змешчаны матэрыял "Забарона веснавога палявання на птушку - абсурд". У ім напярэдадні чарговага веснавога сезона палявання свой пункт гледжання выказаў кандыдат біялагічных навук, загадчык сектара паляўніцтвазнаўства і рэсурсаў паляўнічай фауны Інстытута заалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Тышкевіч. Як вынікае ўжо з назвы публікацыі, яна была ў падтрымку правядзення палявання ў сёлетнім сезоне.