- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У той час, як па кітайскім календары мінулы год быў годам Быка, для экалагічнай грамадскасці ён прайшоў пад знакам клімату. Кульмінацыйным момантам меўся быць снежаньскі Кліматычны саміт ААН у Капенгагене, на якім планавалася акрэсліць будучыню самага важнага кліматычнага пагаднення – Кіёцкага пратакола. Не заставалася ўбаку ад кліматычнай дзейнасці і “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ), працуючы ў кааліцыі шэрагу міжнародных арганізацый па стварэнні механізмаў аднаўлення і захавання балот. Гэтай тэме быў прысвечаны цэлы шэраг публікацый у выданнях АПБ.