- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга складаецца з трох частак. У першай падаюцца біяграфічныя даныя пісьменнікаў, дзеячаў культуры і грамадства, знішчаных сталінскімі органамі НКВД у сяго за адну ноч — 29–30 кастрычніка 1937 г. — самую чорную ноч у беларускай культурнай гісторыі. Апісваюцца лёсы іх сваякоў. Па крупінках, на працягу дзесяці гадоў аўтар збіраў звесткі пра пакутнікаў. Спачатку былі адшуканы імёны чатырнаццаці закатаваных, потым дваццаці двух, трыццаці пяці, сямідзесяці… У другой частцы прыводзяцца 6000 (шэсць тысяч!) імёнаў расстраляных у той жа Мінскай унутранай турме НКВД у перыяд так званага КРЫВАВАГА ТУНЭЛЯ СМЕРЦІ (жнівень 1937 – лістапад 1938). Трэцяя частка кнігі складаецца з інфармацыі, якую аўтару ўдалося сабраць пра сталінскіх апрычнікаў, што ўчынілі гэта страшнае злачынства, нелюдзяў, якія катавалі і расстрэльвалі ні ў чым не вінаватых людзей. І гэта аказалася самым цяжкім: бальшавікі правялі татальнае знішчэнне слядоў арганізаванага імі генацыду супраць эліты беларускага народа – спачатку забілі тых, хто расстрэльваў, потым выканаўцаў гэтай акцыі, а затым і апошняй…