be
epub

Ахвяры

Шамякін Іван
Аповесць

У зямлянцы было цёмна. Ніколі раней буржуйка, добрае вынаходства, цяпер ужо, здавалася, далёкіх часоў грамадзянскай вайны, не дыміла, звычайна наганяла лазневую цеплыню хутка, і ў такі вячэрні час нярэдка адчынялі дзверы, каб выветрыць сухую духату. Цяпер жа цеплыню выдзьмула за адну хвіліну, як толькі адчынілі дзверы. На дварэ гуляла ранняя завіруха, злосная, як сама вайна, як нечаканае варожае нашэсце. Лес не шумеў — стагнаў многагалоса, то гудзеў трубна, то выў параненым воўкам, то плакаў мноствам дзіцячых галасоў. Вецер не прабіваў сцяну дрэў, а гнеўна кідаўся на зямлю з неба, праз вершаліны, слабеў у галлі, але асобныя яго струмені прарываліся ў «вокны» — у прагаліны ад паваленых для будаўніцтва лагера сосен, і ўзвіхрывалі калючы снег. Час ад часу такі ветраны абвал абрушваўся на зямлянку, на комін, і тады печ пыхкала полымем і дымам праз усе шчыліны. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Шамякін Іван
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1990
  • Выдавец: Мастацкая літаратура
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1990 by Іван Шамякін
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Шамякін Іван, Драма. Аповесці, гістарычныя сцэны, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — 334 с.: іл. Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org