Акцыі салідарнасці з беларусамі ў Італіі
2020-07-07 15:59
Адразу некалькі акцыяў салідарнасці цягам тыдня адбылося ў Італіі.
Беларусаў, якія пікетавалі, можна было знайсці ў Рыме ды Мілане, – распавяла адная з галоўных арганізатарак, беларуска Кацярына Зузюк:
– Здарылася так, што пасля арышту Віктара Бабарыкі беларусы ўсяго свету сталі пільна сачыць за падзеямі, якія адбываюцца дома. Мы ўсе думаем і адчуваем аднолькавыя рэчы. Атрымалася так, што мы сталі вельмі пільна сачыць за сітуацыяй дома, і адразу ў нас узнік парыў выходзіць з пікетамі на вуліцы, каб прыцягваць увагу грамадскасці да тых абуральных падзеяў, якія адбываюцца ў Беларусі.
У часе італьянскіх акцый беларусы трымалі ў руках фотаздымкі тых, хто зараз знаходзіцца за кратамі, плакаты, а таксама сімвалічна былі раскладзеныя тапкі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з фэйсбука Nata Kulicka і „Мая Радзіма Беларусь”