- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мноства актаў і дакументаў Віленскага цэнтральнага архіва (19244 актавых кніг) і жаданне даследаваць мінулае Літвы, якая і ў даўніну належала Расеі, паклікалі пасля 1863 ўстанову адмысловай камісіі для разбору ў горадзе Вільні старажытных актаў. Камісія апублікавала ў перыяд з 1865 па 1915 трыццаць дзевяць тамоў матэрыялаў. Акты, якія напісаны па-польску, вырашана было друкаваць у арыгінале і забяспечыць перакладам на расейскую мову; для выдання выбіраліся: 1) Акты, якія высвятляюць элемент праваслаўя ў Заходнім краі, 2) Акты, што датычаць адміністрацыі Заходняга краю ў розных эпохах існавання Вялікага Княства (побыт сялян, мяшчан, габрэяў і інш саслоўяў), 3) Акты юрыдычныя і этнаграфічныя. (Правілы выкарыстаньня)