- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Альбом салідарнасці” распавядае гісторыю зняволення і вызвалення палітычнага вязня ў адной аўтарытарнай краіне працягласцю ў 1052 дні. У цэнтры гэтай гісторыі — беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. У выніку сфабрыкаванай справы за праваабарончую дзейнасць ён быў асуджаны на чатыры з паловай гады зняволення, але выйшаў на свабоду раней за прысуджаны тэрмін. Гэта адбылося дзякуючы надзвычай шырокаму руху інтэрнацыянальнай салідарнасці ў падтрымку праваабаронцы. У альбоме сабраныя і апісаныя вельмі важныя і больш сціплыя, стратэгічныя і сімвалічныя, скаардынаваныя і спантанныя крокі мноства людзей і арганізацыяў з розных краінаў свету, якія паказалі глыбіню і моц чалавечай неабыякавасці. Насамрэч дзеянняў у падтрымку Алеся Бяляцкага было больш, але цяжка ахапіць неабдымнае. Гэтая кампанія міжнароднай салідарнасці з беларускім палітычным зняволеным, праваабаронцам застанецца ў гісторыі змагання за правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі.