Алесь Бяляцкі: Паштоўкі палітвязням – частка гісторыі Беларусі
2020-07-07 15:44
Хваля затрыманняў запусціла мірную акцыю „Марафон паштовак салідарнасці”.
Наколькі важная паштоўка для чалавека за кратамі, распавёў былы палітвязень, кіраўнік праваабарончага цэнтра „Вясна” Алесь Бяляцкі:
– Нястомнае пісанне паштовак, лістоў, тэлеграм палітычным зняволеным, віншаванні з днём нараджэння, з Новым годам, з іншымі святамі, з 25 сакавіка – гэта вельмі важныя моманты, якія рэальна ўтрымліваюць іх і ўмацоўваюць псіхіку, робяць іх больш моцнымі ў гэтых няпростых умовах. Спадзяюся, што людзі не будуць пакідаць і забываць тых палітычных зняволеных, якіх на сённяшні дзень у Беларусі больш за 20-ць асобаў.
Спісы палітвязняў даступныя на сайце праваабарончага цэнтра „Вясна”.
Беларускае Радыё Рацыя