Альгерд Бахарэвіч: Яго забілі за мову, за талент і смеласць
2023-07-12 14:45
„Яго забілі за мову, за талент і смеласць, за тое, што ён беларус”, – так адрэагаваў пісьменнік Альгерд Бахарэвіч на смерць мастака і палітвязня Алеся Пушкіна.Беларускі аўтар і перакладчык згадвае пра сваю апошнюю сустрэчу з мастаком:
– Апошні раз мы бачыліся з Алесем падчас аднаго з вераснёўскіх маршаў 2020. Сустрэліся выпадкова і прайшлі разам ад ГУМу да Палацу спорту. Алесь нёс у руках партрэт Каліноўскага. Ён верыў, што калі будзе нязломная творчая эліта, то паўстане і нацыя. Алесь быў неймаверна таленавітым, правакацыйным, смелым мастком і добрым чалавекам.
Мастак
Алесь Пушкін памёр на аперацыйным стале 11 ліпеня. У шпіталь з гарадзенскай турмы ў непрытомным стане.
Беларускае Радыё Рацыя