- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кнігу Alter Nemo складаюць лірычна-мэтафізычныя тэксты, аб’яднаныя пошукам межаў чалавечага існаваньня. Ці маем мы рацыю, калі лічым сабою тое, што носім пад скурай і вопраткай, пад абалонкаю нашых думак і ўчынкаў? Мы існуем ня столькі ўнутры, колькі звонку сябе, і таму нараджэньне — далёка ня першая падзея ў нашым жыцьці, а сьмерць — не апошняя. Юрась Барысевіч — удзельнік творчых суполак Асацыяцыя Сучаснага Мастацтва, Schmerzwerk, Другі фронт мастацтваў, адукацыйнага праекту Беларускі калегіюм; аўтар кнігі пра экспэрымэнтальную літаратуру й канцэптуальнае мастацтва “Цела і тэкст”. Жыве ў адной са сталіцаў Усходняе Эўропы.