Аляксандр Фядута: усім чытаць Караткевіча — сёння гэта наша нацыянальная ідэя
2026-01-30 20:01
У эфіры Еўрарадыё — літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, доктар гуманітарных навук, былы палітвязень Аляксандр Фядута.
Фармуляваць нацыянальную ідэю для новай, вольнай і незалежнай Беларусі будуць пакаленні, якія ідуць следам за намі. Наша галоўная задача — захаваць для іх ўсю магчымую беларускую спадчыну. А для гэтага мы самі мусім заставацца беларусамі ў любых умовах і ў любым месцы, дзе б мы ні знаходзіліся. Найлепшы памочнік на шляху захавання і ўсведамлення сябе, сваёй ідэнтычнасці — гэта кніга. І не проста кніга, а адна канкрэтная — раман
Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», перакананы
Аляксандр Фядута.
Навошта
Аляксандру Фядуту быў патрэбен Караткевіч, калі ён сядзеў на Валадарцы? Чаму ён чытаў
"Каласы..." ? Якая літаратурная прэмія патрэбна беларусам? Якіх кніг не хапае беларускім дзецям і падлеткам? Як яны ўспрымаюць кнігі Людмілы Рублеўскай і Алеся Наварыча? Як актуалізаваць беларускую гісторыю ў свядомасці дзяцей і дарослых? Пытанні застаюцца. Адказы — часткова! — дадзены ў размове.
Пра тое, дзе мы як нацыя, як грамадства знаходзімся сёння, якая самая галоўная кніга для беларусаў, і чаму так важна захоўваць беларускую мову, дзе б ты ні быў, "Еўрарадыё" разважае ў праграме «Ідэя Х» з Аляксандрам Фядутам.