- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кожная прыстойная кра-іна мае свайго культавага Дэтэктыва. У Расіі гэта Фандорын, у Францыі - камісар Мэгрэ, у Англіі - містэр Шэрлак Холмс і г.д. I толькі Сінявокая засталася на перыферыі глабальных трэндаў. Але гэта лухта. Каб пераканацца ў гэтым кіруйцеся ў бок сталічнага раёна Розачка, пабудаванага пасля вайны палоннымі немцамі. Тут, сярод шэдэўраў сталінскай архітэктуры, швэндаецца шукаючы пустыя пляшкі або корпаецца ў кантэйнерах з-пад смецця чалавек з прапітай і кепска паголенай рожай. Шмат каму ён падаецца звычайным бамжом. А насамрэч, гэты з выгляду несамавіты алкаш, ніхто іншы, як найвыбітнейшы дэтэктыў у сучаснай беларускай гісторыі. Яго зваць Андрэй Леанідавіч Трасянок.