- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кожны чалавек гэта цэлы свет. Гісторыю кожнай сяміі можна назваць сусветам. 3 такіх сусветаў і складаецца людскі космас, неабсяжны і таямнічы. На нашым маленькім панадворку, гісторыя і традыцыя кожнай мясцовасці складаецца з яе звенаў - родаў і семіяў. Далёка не кожны род знайшоў свайго летапісца, які захаваў бы яго памяць. Нават не кожная мясцовасць мела свайго апісальніка. Даўней не апісвалі, бо часта ў родзе ніхто пісаць не ўмеў. Пазней апісвалі часцей, але рукапісы гарэлі ў полымі ліхалеццяў. Цяпер не апісваюць, бо не любяць, часу не маюць, або засяродзіцца на пісанні не могуць. Амаль ніхто нікому не піша цяпер рукапісных лістоў, прыгожых зместам і перадуманых. Усюды царыць лаканічная форма электронных вестак. (Ад рэдактара, фрагмэнт)