- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Імя Язэпа Руцкага (1574-1637), ураджэнца Наваградчыны, які атрымаў бліскучую адукацыю ва ўніверсітэтах Прагі, Вюрцбурга, Рыма, ахутана легендамі. Вуніяцкі мітрапаліт, заснавальнік Базыльянскага Ордэна, выдатны пісьменнік, педагог і прапаведнік, ён валодаў велізарнай уладай, меў сталыя кантакты з еўрапейскімі манархамі, папам рымскім, істотна ўплываў на вонкавую і нутраную палітыку Вялікага Княства Літоўскага. Пра гэту неардынарную асобу апавядаецца ў кнізе. Адрасуецца ўсім аматарам даўніны.