- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Неяк мне трапілі ў рукі разам два паэтычныя зборнікі, знешне вельмі падобныя, амаль аднаго фармату, мяккія аранжавыя вокладкі з партрэтамі аўтараў: “Пералівы” Юркі Лявоннага і “Лісты з-пад коўдры” Андрэя Хадановіча. Здавалася б, што агульнага можа быць у творах 20-х гадоў мінулага і 2000-х цяперашняга стагоддзя? Але ж не толькі законы і задачы, а і вынікі паэтычнай творчасці маюць нешта агульнае, універсальнае па сваёй сутнасці. Хаця ўласна “задач” паэзія, як і паэты, зазвычай не маюць, бо існуюць спантанна, незапланавана, навобмацак плывучы ў плыні свайго часу, не ведаючы, куды прынясе лёс, каму будзе карысць ці шкода ад іхніх вершаў. “Шкода і карысць паэзіі” – праблема нібыта неактуальная, малазразумелая для сённяшняй аўдыторыі, аднак для пакалення Лявоннага яна была занадта злабадзённай. Бо “шкодніцтва” было адной са стрыжнёвых тэмаў камуністычнага будаўніцтва і станаўлення сацрэалізму, а змаганне з разнастайнымі “ворагамі” – грамадскім мэйнстрымам у тым ліку і тагачаснага літаратурнага жыцця. (Фрпгмент)