- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Марыя Мартысевіч – нарадзілася ў 1982 г. ў Менску. У 2004 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсітэта, у 2005 – аддзяленне філасофіі/літаратуры Беларускага Калегіюма. Cтыпендыятка Homines Urbani (таварыства Villa Decius, Кракаў, 2007 г.). Як журналітска сцупрацоўнічае з газетай “Новы час” і мультымедыя часопісам 34mag.net. Перакладае паэзію і прозу з англійскай, польскай, рускай, украінскай, чэшскай моваў. Як эсэістка і паэтка ўдзельнічала ў шэрагу міжнародных фестываляў культуры ў Беларусі, Польшчы, Літве, Славакіі, Украіне. Яе вершы і эсэ перакладаліся на ўкраінскую, чэшскую, славацкую, польскую, літоўскую, нямецкую, рускую мовы. У Беларусі публікуецца ў часопісах “ARCHE”, “Дзеяслоў”, “pARTyzan”. У 2008 годзе выйшла яе кніга “Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах і прозе”. Жыве ў Менску.