- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) з глыбокім смуткам паведамляе, што 22 кастрычніка на 71-м годзе жыцця памёр ветэран сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі Мікалай Сцепасюк. Мікалай Мікітавіч прыйшоў у дэмакратычны рух у гады перабудовы. У сакавіку 1991 года ён быў удзельнікам Устаноўчага з’езду Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Мікалай Мікітавіч актыўна працаваў у Лідскай гарадской і Гродзенскай абласной партыйных арганізацыях, неаднаразова быў дэлегатам на партыйныя з’езды, браў удзел ў культурным жыцці свайго краю, у працы Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.