- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цэнтральная тэма нумара — Беларусь пад нямецкай акупацыяй. У выданні ўпершыню змешчана каля паўтысячы ўнікальных фотаздымкаў з часоў апошняй нямецкай акупацыі. Друкуюцца таксама каляровыя нацысцкія прапагандысцкія плакаты на беларускай мове. Сярод публікацый адзначым даследаванні “Горад Менск пад нямецкай акупацыяй (1941—1944)”, “Праваслаўная царква ў Беларусі за нямецкай акупацыяй (1941—1944)”, “Антысэмітызм у савецкім партызанскім руху на прыкладзе Беларусі (1941—1944)”, “Аналізуючы крах: новы погляд на апэрацыю «Баграціён»”, “30-я вафэн-грэнадзёрская дывізія Вафэн СС”. Сярод аўтараў нумара — Леанід Рэйн, Леанід Смілавіцкі, Гюнтар Бішаф, Петэр Кляйн, Вільгельм Мозэль, Увэ Гартэншлегер і інш.