- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тэма нумару: Ахвяры і каты. Паводле сваёй тэматыкі нумар з’яўляецца лагічным працягам сёлетняга першага нумара часопіса пад назвай “Паліцаі і партызаны” , то бок таксама прысвечаны падзеям Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. Ужо шмат гадоў у беларускіх інтэлектуальных колах вядуцца (у тым ліку і з выхадам на шырэйшыя пласты грамадства) няспынныя дыскусіі адносна таго, кім лічыць тых беларускіх нацыянальных дзеячаў, якія наважыліся ў ходзе вайны на супрацоўніцтва ў той ці іншай форме з нямецкімі акупантамі: нацыянальнымі героямі, свядомымі саўдзельнікамі ў злачынствах ці проста ахвярамі той геапалітычнай калатнечы, арэнай якой суджана было стаць у тым ліку і нашым землям незалежна ад волі іх жыхароў? Менавіта праблеме стаўлення да так званай “беларускай калабарацыі” на старонках гэтага нумара адводзіцца куды больш месца ў параўнанні з ранейшымі, у тым ліку і ў фармаце адкрытай дыскусіі на гэтую тэму. (Аляксандр Пашкевіч, з прадмовы да нумару).