- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Больш чым адзінаццаць стагоддзяў назад непадалёку ад месца, дзе між невысокіх пагоркаў выгінастая Палата аддае свае воды Заходняй Дзвіне, крывічы заснавалі горад і назвалі яго ад імя ракі. Так узнік Полацк (летапісны Полотеск, Полотьск, Полтеск) — найстаражытны сярод гарадоў Беларусі і адзін з самых старых гарадоў усходніх славян. Першае пісьмовае ўзгадванне пра Полацк належыць да 862 года. У сувязі з гэтай датай у летапісным зводзе «Аповесці мінулых гадоў» ён названы як «град».