- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга з'яўляецца вынікам шматгадовай працы Веткаўскага музея народнай творчасці па тэме "Семантыка традыцыйнага арнамента", змяшчае матэрыялы экспедыцыйных і фоцдавых навуковых доследаў ткацкіх традыцый паўднёвага ўсходу Беларусі. Адзначаецца рад традыцый ткацтва ў кантэксце народнай культуры: абрадаў, побыту, драўлянай дамовай разьбы, фальклору і інш. Прасочваюцца семантычныя працэсы ў складанні і ўзаемадзеянні розных кампазіцый ручніковага ўзора і робяцца спробы семантычнай рэканструкцыі асобных арнаментальных элементаў. Непаўторнасць кнігі складае і нязвыклы падыход да этнаграфічных аб'ектаў: кожны помнік (ручнік, аздоба акна, абрад і г. д.) прадстае тут як своеасаблівы тэкст духоўнай культуры. Падобнае выданне прадпрымаецца ўпершыню. Маючы несумненную навуковую і практычна-даследніцкую каштоўнасць для спецыялістаў-этнографаў, настаўнікаў, работнікаў культуры, кіраўнікоў прафесійных і аматарскіх мастацкіх калектываў, кніга прадстаўляе інтарэс і для шырокага кола чытачоў — усіх, хто цікавіцца традыцыйнай культурай ды сваімі каранямі.