- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напярэдадні другой хвалі глябальнай эканамічнай рэцэсіі Беларусь застыла ў нэрвовым чаканьні. Маўклівыя пратэсты, “СТОП-БЭНЗЫН”, народныя сходы – гэта толькі бачная вяршыня айсбэргу. Большасьць беларусаў, нягледзячы на імклівае зьбядненьне, пакуль што не імкнецца публічна пратэставаць. А ўлады, сваёй чаргой, робяць усё магчымае, каб не дапусьціць пашырэньня крытычных настрояў. Дзейнічае кіраўніцтва па старым прынцыпе: з дапамогай перніка і бізуна. Пернік у выглядзе 500 тысячаў на гародніну, сельскагаспадарчых кірмашоў, павелічэньня стыпэндыяў і заробкаў працуе спраўна, але часова. А для тых, хто не ацаніў глыбіні “высакародных” памкненьняў уладаў, ужо падрыхтаваныя папраўкі ў Крымінальны кодэкс, Закон “Аб органах дзяржбясьпекі”, Закон “Аб масавых мерапрыемствах” і Закон “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”.