- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Астралогія пачынае карыстацца папулярнасцю сярод вышэйшага грамадства пачынаючы з 15 ст. Да астролагаў звярталіся з мэтай скласці гараскоп для сябе і дзяцей, атрымаць адказ на складаную сітуацыю, зрабіць прагноз на год. Аб кантактах паміж шляхтай і астролагамі сведчаць падтрымка штогадовых прагностыкаў. Сярод фундатараў выданняў былі Крыштаф Нарушэвіч, Мікалай Радзівіл Сіротка, Януш Радзівіл і інш. Аб цікавасці да астралогіі сведчыць наяўнасць астралагічнай літаратуры ў бібліятэках шляхты.