- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Муры гэтага храма відаць яшчэ з віцэбскага гасцінца. Першым поглядам ён падаецца шарачковай псеўдарускай будынінай, якіх шмат наўтыкалася па беларускіх землях пасля захопу іх Расейскай імперыяй. Але так здаецца толькі спярша. Больш шчыльныя агледзены дазваляюць зазанчыць даўняе паходжанне помніка. Звонку - рысы рэнесансу, па фасаде - класіцызм, нутро ж барокавае, дашчэнту працятае зялёнай цвіллю вільгаці.