- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У чацвёртай кнізе цыкла Пранціш Вырвіч і Баўтрамей Лёднік трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. Доктара ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды. Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сіл, то на другі. Іх чакае сустрэча з егіпецкай прынцэсай, вандроўка ў вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, спроба разгадаць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Жывая мова, непаўторная атмасфера эпохі “плашча і кінжала”, неверагодныя павароты сюжэта – вы і самі не заўважыце, як станеце падарожнічаць разам са шляхціцам і доктарам.