be
mp3

Айчына

Арлоў Уладзімір
Маляўнічая гісторыя. Ад Агінскага да Багушэвіча

Другая частка кнігі „Айчына” распавядае пра гісторыю Беларусі ХІХ стагоддзя. Наш край тады быў гвалтоўна захоплены Расейскай імперыяй. Яна карысталася чалавечымі і прыроднымі рэсурсамі беларускай зямлі, а наўзамен толькі павялічвала прыгнёт. Беларусаў лічылі не самастойным народам, а часткаю „общерусского племени”. Але барацьба за адраджэнне сваёй дзяржавы ніколі не спынялася. Па ўсім краі дзейнічалі таемныя патрыятычныя таварыствы. Лепшыя людзі нашай зямлі са зброяй у руках выступілі супроць прыгнятальнікаў у 1831 годзе. У 1863-м продкі зноў узняліся за волю. У шэрагах паўстанцаў, якіх узначальваў Кастусь Каліноўскі, было ўжо шмат тых, хто змагаўся не за аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а за сваю будучую дзяржаву. Паролем каліноўцаў былі словы: „Каго любіш? – Люблю Беларусь!”. З таго часу ідэя беларускай незалежнасці ўжо не знікала і ўрэшце прывяла да нацыянальнага Адраджэньня. Сярод герояў кнігі паўстанцкія камандзіры Эмілія Плятэр і Міхал Валовіч, Валер Урублеўскі і Зыгмунт Серакоўскі, пісьменнікі Адам Міцкевіч і Ян Баршчэўскі, вучоныя Марцін Пачобут-Аляніцкі і Ігнат Дамейка, нарадаволец Ігнат Грынявіцкі. Цікава і падрабязна апавядае кніга пра нашага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.

:
::
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Арлоў Уладзімер
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Кнігі бяз літар
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2022
  • Рэдактар: Стэпанюк Лукаш - запіс
  • Выдавец: Фонд Kamunikat.org
  • Памеры: 10:10:55
  • Катэгорыя: Гісторыя, Audiobook
  • Copyright: © 2022 by Уладзімір Арлоў, Фонд Kamunikat.org, Асацыяцыя „Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Чытае Аўтар, Музыка: Тройца
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org