be
Айчына

Айчына

Арлоў Уладзімір
Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі

Беларусь - еўрапейская краіна з багатай і слаўнай гісторыяй. Больш за 1000 гадоў таму ўжо існавала першая старажытнабеларуская дзяржава -- Полацкае княства. Наша дзяржаўнасць працягвалася ў Вялікім Княстве Літоўскім, дзе панавала беларуская культура, а беларуская мова была дзяржаўнай. Гэтая кніга распавядзе вам пра знакамітыя падзеі і славутых асобаў тых далёкіх часоў, пачынаючы ад князя Рагвалода і княгіні Рагнеды да кіраўніка вызвольнага паўстання 1794 года, нашага суайчынніка Тадэвуша Касцюшкі. Вас чакае сустрэча з вялікай галерэяй гістарычных герояў: палітыкаў і вайскаводаў, паўстанцкіх правадыроў і асветнікаў, паэтаў і вучоных. Вы пабываеце на палях Грунвальдскай і Аршанскай бітваў, пройдзеце па вуліцах старажытных беларускіх гарадоў, наведаеце шляхецкі маёнтак і пасядзіце за сялянскім сталом. Кніга "Айчына" красамоўна паказвае, што ў нас, беларусаў, еўрапейская гісторыя, якая абавязкова павінна прывесці нас у еўрапейскую будучыню.


Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Арлоў Уладзімер
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Кнігі бяз літар
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2022
  • Рэдактар: Стэпанюк Лукаш - запіс, Астасевіч Адам - мантаж
  • Выдавец: Фонд Kamunikat.org
  • Памеры: 07:00:00
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мастацкая літаратура, Відэа
  • Copyright: © 2022 by Уладзімір Арлоў, Фонд Kamunikat.org, Асацыяцыя „Міжнародны саюз беларускіх піьсменнікаў”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Чытае Аўтар, Музыка: Тройца, Прадусар Яраслаў Іванюк
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org