- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Гэтай кнігай Інстытут гісторыі НАН Беларусі ўзнаўляе серыю выданняў, пачатую ў 1959 г. (Материалы по археологии Белоруссии, т. 1. Минск 1959). Кнігамі серыі плануецца ўводзіць у навуковы зварот матэрыял з археалагічных помнікаў Беларусі. У прадстаўленай манаграфіі на падставе аналіза археалагічных комплексаў Азярнога 1 ранняга, сярэдняга i позняга перыядаў эпохі бронзы, узнаўляюцца этапы засялення месца паселішча. вызначаецца дынаміка i спосабы гаспадарчага асваення мікрарэгіёна, храналогія комплексаў, працэс фармавання культурных адметнасцяў. Выкарыс тоў ваюцца вынікі паліналагічнага, мінералага-петраграфічнага выву чэння i радыявугляроднага датавання матэрыялаў. Кніга прызначаная для ўсіх тых, хто цікавіцца археалогіяй i старажытнай гісторыяй Беларусі.