- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Бабскія гісторыі” – пяшчотна-шчымлівы аповед аб жыцці звычайных вясковых кабет. Апавяданні – вынік назіранняў і гутарак, якія аўтарка, журналістка тыднёвіка “Ніва”, праводзіла (і надалей праводзіць) с простымі людзьмі – жыхарамі падляшскіх вёсак. Розныя лёсы і розныя жыцці, але ўсіх гераінь кнігі яднае адно – любоў да роднай зямелькі і веданне свайго месца пад сонцам. Ствараецца ўражанне, што аўтарка гатова ўсімі даступнымі сродкамі бараніць кожную з іх, таму што ставіцца да большасці сваіх гераінь з сімпатыяй і павагай. Пісьменніцу хвалююць сённяшнія рэаліі жыцця: апусценне вёсак, цяжкая доля вясковай жанчыны, незапатрабаваная пяшчота і самаахвярнасць кожнай з іх, няўвага дзяцей да састарэлых матуль і адзінота. Пісьменніца разам са сваімі гераінямі пражывае іх жыццё, хвалюючыся і непакоячыся за кожную. Падкупае жаночая салідарнасць, сяброўства, самаахвярнасць і бескарыслівасць кабет, якія прыкіпелі душой да свяіх сядзібаў, да суседзяў, што сталі амаль сваякамі, да роднай зямелькі. (Н.Г.)