- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Надзеі й сумлевы. Чалавек жыве пераважна надзеяй на лепшую будучыню. Гэтая акалічнасьць — найпаважнейшы рухавік прагрэсу чалавецтва. У цяперашнім паднявольным жыцьці народаў за зялезнай заслонай надзея на лепшую будучыню, на Еызваленьне з чырвонае катаргі, абараняе жыхарства ад ператварэньня яго ў бяздушных манэкенаў, безьмежна адданых і паслухмяных сваім тыранам-дыктатарам, як гэтага вымагае савецкая бытавая сыстэма. Паднявольныя народы блізу страцілі надзею на вызваленьне сваймі сіламі. Цяжка ў часы калясальнага развою тэхнікі і ўдасканаленьня зброі голымі рукамі сходаць і невялікую групу людзей, якая мае ў сваіх руках сучасную зброю. Апроч таго, ёсьць яшчэ й спэцыфічныя абставіны падсавецкага жыцьця: калі-б які паняволены саветамі народ спрабаваў сілай вызваліцца з чырвоных кайданаў (як гэта часта здаралася ў першых гадох савецкага разбою), бальшавікі заўсёды карысталіся паслугамі расейскага імпэрыяліэму, у хаўрусе зь якім яны й трымаюць у няволі падпарадкаваныя сабе народы.