be
pdf

Беларус 4 (50) 1954

Byelarus - Whiteruthenian (Byelorussian) Newspaper in the USA

Не адбіраць, а дамагацца правоў народам. Справа сяброўства Беларусі й Украіны у Задзіночаных Нацыях. Сярод амэрыканскага грамадзянства, а навет і палітыкаў можна сустрэцца з крытыкаю факту ўвядзеньня ў Задзіночаныя Нацыі ў часе закладзінаў у Сан Францыска, як сяброў-закладчыкаў, Беларусі й Украіны (БССР й УССР). Уздыймаюцца навет галасы, няраз і ў Кангрэсе, з дамаганьнем адабраць гэтым рэспублікам права на сяброўства ў ЗН, каб гэтым зьменшыць лік галасоў савецкага блёку. За галоўную прычыну на гэта падаецца агульна ведамы факт, што дзяржаўная сувэрэннасьць гэтых двох народаў сяньня фікцыйная, толькі намінальная. Гэтым дзьвём рэспублікам забаронена ўтрымваць дыплёматычныя сувязі зь іншымі дзяржавамі, забаронена пасылаць за межы ці ўпускаць да сябе акрэдытаваных прадстаўнікоў іншых дзяржаваў, забаронена мець свае асобныя вайсковыя фармацыі, хоць у канстытуцыях гэтых дзяржаваў і гаворыцца пра сваё войска ды пра свае міністэрствы замежных справаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларус
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне ў ЗША
  • Месца выхаду: New York
  • Дата выхаду: 1954-12-20
  • Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне ў ЗША
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org